Четверг, 16.05.2024, 20:33
Приветствую Вас Гость | RSS

Колпеницкая базовая школа

Форма входа

Из опыта работы

Урок. Чалавек і свет.
2клас
"Экскурсія ў восеньскі лес”

Мэты: пашырыць веды малодшых школьнікаў аб дзікарослых раслінах бліжэйшага асяроддзя (лесу);
даць канкрэтныя ўяўленні аб найбольш распаўсюджаных дзікарослых дрэвах і кустах;
вучыць вызначаць адметныя прыметы раслін;
садзейнічаць фарміраванню экалагічна арыентаваных паводзін, ацэначных уменняў;
развіваць цікавасць да прызнання прыроды, назіральнасць.

Абсталяванне: гербарныя папкі, блакноты, ручкі або алоўкі для запісаў і замалёвак.
Месца правядзення: лясны масіў.

Падрыхтоўчая работа: 
• Загадзя настаўнік разам з бацькамі аглядае лясны масіў, намячае месца для экскурсія, вызначае дрэвы, кусты, з якімі трэба пазнаёміць дзяцей;
• Вызначаецца маршрут;
Клас дзеліцца на каманды, з ліку бацькоў выбіраюцца капітаны, вучні рыхтуюць паведамленні, прыдумваюць назвы і эмблемы камандам:
1 – "Дубочкі”, выява дубовага ліста
2 – "Алешкі”, выява ліста вольхі (алешыны)
3 –"Клёнікі”, выява кляновага ліста.
4 – "Бярозавікі”, выява бярозавага ліста.

  Ход урока
1.Арганізацыйны момант (праходзіць у класе). Настаўнік паведамляе тэму ўрока. Вучні прымацоўваюць эмблемы, знаёмяцца з царыцай Восенню і Яго вялікасцю Грамацеем, ролі якіх выконваюць бацькі. Нагадваюць правілы паводзін у час экскурсій, праводзіцца інструктаж па тэхніцы бяспекі. 
2.Падарожжа па лесе. Каля лесу дзеці спыняюцца, адзін з вучняў чытае ўрывак з верша Міколы Бусько "Восень-гаспадыня”:
  Лятаюць, кружацца рудыя
  Над полем
  Ніці павуцін...
  Выходзіць восень-гаспадыня – 
  Стракатым лісцем шамаціць.
  Асіна, ліпа,
  Клён, бяроза
  Нам дораць першыя лісты...
  Якое мноства фарбаў розных:  
  чырвоных,
  Жоўты, 
  Залатых!
Царыца восень. Дарагія сябры! Вось і настала мая пара – вясёлая і сумная адначасова. Дрэвы апрануліся ў рознакаляровыя ўборы. Павольна кружыцца ў паветры, нібы выконваючы прыгожы танец, жоўтыя, чырвоныя, зялёныя і бардовыя лісты. Ад дрэва да дрэва працягнуліся тонкія срэбныя павуцінкі. Ціха ў лесе. Шапаціць пад нагамі апалая сухая лістота. Зрэдку засвішча рабчык або пракурлыкаюць нешта ў небе на развітанне жураўлі. Штосьці сумнае, развітальнае чуецца і бачыцца ў восеньскім лесе.
Давайце паслухаем гукі лесу, падыхаем чыстым паветрам і ўспомнім, як трэба паводзіць сябе ў лесе. (дзеці расказваюць правілы павадзін на прыродзе)
Грамацей. Хачу нагадаць тыя звесткі, якія вы атрымалі ў першым класе. Лес уяўляе сабой складаную сістэму. Калі ўважліва прыглядзецца, то можна заўважыць, што лес складаецца з чатырох ярусаў: імхоў і лішайнікаў; траў і кветак; кустоў; дрэў.
Размову мы павядзём сёння, у асноўным, аб чацвёртым ярусе – дрэвах. Аб’ектамі назірання будуць дуб, алешына (вольха), клён і бяроза. Звернем увагу таксама на ягадныя кусты. Слова даецца першай камандзе пад назвай "Дубочкі”. Яны рыхтавалі звесткі пра волата нашых лясоў – дуб. (дзеці ідуць па лесе, знаходзяць, дуб, спыняюцца)
1-ы вучань. Паглядзіце на гэта магутнае і прыгожае дрэва, якое называецца дуб-волат. Дуб расце вельмі марудна, але жыве доўга. Некаторыя дрэвы жывуць да тысячы гадоў. Самы стары дуб расце ў Літве. Паводле кнігі рэкордаў Гінеса, яму дзве тысячы гадоў. Яго вышыня – 23 метра, таўшчыня ствала – больш чым 8 метраў. Уявіце, які гэта асілак.
2-і вучань. У Брэсцкай вобласці (на Палессі) расце "цар-дуб” (так яго велічаюць мясцовыя жыхары), вышыня якога складае 46 
 метраў, таўшчыня – 6 метраў, узрост – каля 800 гадоў. Гэта 
сапраўдны лясны старажыл. Наш беларускі паэт Пятрусь Броўка так быў уражаны прыгажосцю гэтага волата, што прысвяціў яму свой верш, які так і назваў "Цар-дуб”.
3-і вучань.
  З даўнейшых дзён
  Па нашы дні
  Сярод палескіх гоняў
  Стаіць цар-дуб і ў вышыні
  З аблокамі гамоніць.
  Відзён той дуб
  Са ўсіх дарог
  З галінамі густымі...
  Прыйдзеш да дуба ўчатырох,
  Ледзь стан яго абдымеш.
  Ды хто згадае,
  Колькі год,
  Ён тут стаіць нязменна?
  Семсот?
  Ну, можа, хай – шэсцьсот,
  Але ніяк не меней.
  Ён, як мудрэц,
  Наўкол глядзіць
  З мінуўшчыны на волю...
  А колькі пала чужаніц
  Прад ім на чорным доле!
  Плячыст цар-дуб!
  Яго сукі
  Што ў небе рыштаванні...
  Ад бацькі к сыну праз вякі
  Аб ім ідуць паданні.
  Нямала бачыў ён пакут,
  Як рос на панскім полі
  Спяваў пад ім прыгонны люд
  Аб нешчаслівай долі.
  Пад ім
  Паўстанцаў мучыў кат
  Іх тут жа пахавалі...
  І жалуды, як слёзны град, 
  З яго галля спадалі.  
  Прайшлі гады.  
  хмараў дым сышоў.
  Заззялі зоры.
  Стаіць цар-дуб.
  Шумяць прад ім
  Калгасныя прасторы.
4-ы вучань. Вясною дуб распускаецца пазней за іншыя дрэвы. Людзі даўно заўважылі, што ў гэты час звычайна дзьме халодны паўночны вецер. Але і лістапад дуба таксама самы позні. Пажоўклыя змярцвелыя лісты вісяць іншы раз на дубах усю зіму.
Дуб – гаспадар гасцінны. Птушкі ўюць на ім свае гнёзды. Жалуды з’яўляюцца любімай ежай не толькі кабаноў, аленяў, мядзведзяў. З задавальненнем частуюцца імі сойкі і палявыя мышы. Дарэччы, палёўкі закопваюць жалуды ў зямлю, і тыя прарастаюць маладымі дубкамі. Выкарыстоўваюць у гаспадарцы жалуды і людзі: рыхтуюць сурагат кофе, корм для свойскіх жывёл. Драўніна дуба з’яўляецца каштоўным прамысловым матэрыялам, кара – добрым лекавым сродкам.
Царыца Восень. Вялікі дзякуй, дзеці, за такія цудоўныя паведамленні. У падарунак прыміце ад дзядулі-дуба лісцікі, якія папоўняць гербарый, і жалуды, з якіх на ўроках працы вы будзеце вырабляць дзіўныя рэчы
Грамацей. Адкажыце, калі ласка на мае пытанні:
Як называецца дубовы лес? (дуброва)
Якога колеру ліст дуба ўвосень? (Бурага)
Чаму ў дуба такія пакручастыя галіны? (дубы вельмі любяць святло, і маладыя галінкі мяняюць накірунак росту некалькі разоў у сезон у залежнасці ад асвятлення, таму галіны дубоў маюць такія выгібы)
Царыца Восень прапануе дзецям адшукаць у лесе вольху (алешыну). Усе падыходзяць да гэтага дрэва. Слова даецца камандзе дзяцей пад назвай "Алешкі”
  1-ы вучань. Вольха (алешына) – знешне нічым не прыкметнае дрэва, невысокае, з тонкім і амаль заўсёды крывым ствалом аднак гэта толькі на першы погляд. У вольхі цікавых асаблівасцей. Кара  
 алешыны заўсёды гладкая, нават калі дрэва старое. Лісты ніколі не 
мяняюць колер і застаюцца зялёнымі нават увосень, калі ў іншых дрэў яны ўжо расквечаны чорнымі і жоўтымі фарбамі. Позняй восенню зялёнымі яны так і ападаюць на дол
2-і вучань. Карані ў вольхі падымаюцца каля камля высока над зямлёю. У глухіх месцах пад такім карэннем звяры ладзяць сваё жыллё. Вольха ўтварае густыя зараснікі. У іх хаваюцца зайцы, жывуць і харчуюцца рабчыкі, там гняздуюцца сарокі, спяваюць дразды. У старых альховых дрэвах робяць дуплы дзятлы.
3-і вучань. Драўніна вольхі выкарыстоўваецца ў вытворчасці мэблі, фанеры, тары. Годна дрэва і на дровы, якія добра гараць у печы. Раней, у мінулыя часы, жанчыны адварам з вольхі фарбавалі тканіну, з якой шылі адзенне. Акрамя таго, вольха з’яўляецца лекавай раслінай, з кары і шышак робяць супрацьзапаленчыя і кроваспыняльныя прэпараты.
Царыца Восень дзякуе дзецям, дорыць ім лісцікі і шышачкі вольхі.
Грамацей. Я прашу вас адказаць на мае пытанні:
Чым незвычайна драўніна вольхі? (у яе злёгку аранжавае адценне)
Якое лекавае значэнне маюць шышкі вольхі? (імі лечаць захворванні страўніка)
Дзеці па просьбе Восені адшукваюць у лесе клён, падыходзяць да яго, разглядаюць. Выступаюць з паведамленнямі вучні з каманды "Клёнікі”.
1-ы вучань. Наўрад ці знойдзецца ў нашых лясах больш маляўнічае дрэва, чым клён. Яго прыгожыя лісты. Гладкі і чысты ствол. Беларускі клён называецца вастралістым. Ад яго залацістага, зялёнага, барвовага асенніх убораў цяжка адарваць позірк. Дарэчы, на карце наша Рэспубліка Беларусь мае выгляд кляновага ліста і далонь чалавека таксама нагадвае гэты ліст.
2-і вучань. Далёка разлятаецца крылатае насенне клёна. Яго разносіць па лясах, палях і лугах вецер. Пры падзенні крылцы працуюць, як вінт верталёта, і плады плаўна апускаюцца на зямлю. Жыве клён 150 – 200 гадоў, дасягае 30-метровай вышыні.
3-і вучань. Драўніна клёна валодае вялікімі тэхнічнымі якасцямі, 
выкарыстоўваецца ў вытворчасці мэблі, музычных інструментаў, спартыўнага інвентара. Маладая лістота дрэва лічыцца добрым  
супрацьзапаленчым, антысептычным, раназажыўляючым сродкам
Грамацей. Ці ведаеце вы, чаму на сцягу Канады адлюстравана выява кляновага ліста? Гэты ліст упрыгожвае і спартыўныя касцюмы канадскіх хакеістаў. Гэта расліна стала сімвалам Канады. Некалі клён быў адзінай крыніцай цукру для мясцовых плямёнаў і першых перасяленцаў з Еўропы. Цукар рабілі з кляновага соку, які здабывалі гэтак жа, як і бярозавы на Беларусі. Толькі сок клёна не празрысты, як бярозавы, а жаўтаваты і гусцейшы.
Восень дзякуе удзельнікам каманды, усе дзеці збіраюць букеты з кляновых лістоў, аднолькавыя па форме і памеру, але розныя па афарбоўцы.
Царыца Восень. А зараз мы паназіраем за дрэвам, якое паяты прысвячаюць свае выршы, мастакі малююць у розныя поры года: беласнежным ад шэрані ўзімку, празрыста-зялёным увесну, таямнічым, загадкавым улетку і залатым увосень. (падводзіць дзяцей да бярозы) Гэта бяроза. Скажыце, што вы адчуваеце, гледзячыц на гэта дрэва (Вучні расказваюць аб сваіх уражаннях, чытаюць вершы аб бярозе)
Грамацей. Адкажыце, калі ласка, на маё пытанне: чаму ў бярозы белы ствол? (увесну сонечныя промні могуць апаліць пяшчотны ствол бярозы, а белы колер адбівае сонечнае святло і такім чынам засцерагае дрэва ад апёку)
Царыца Восень. А зараз я прапаную пагуляць у гульню "Да да названага дрэва бяжы”. Я паказваю лісток, вы называеце дрэва, якому ён належыць. Хто першы дабяжыць да названага дрэва, той і пераможца.
- А цяпер адшукайце кусцікі чарніц і буякоў. Якога колеру лісцікі ў ягадных лістоў? (дзеці прыходзяць да высновы, што кусты чарніц восень пафарбавала ў жоўты колер, а буякоў у фіялетавы)
Грамацей. А я прапаную вам гульню. Называецца яна "Лістапад”. Назбірайце розных лісцікаў. (дзеці збіраюць букет розных лістоў) А цяпер падкінем іх усе як мага вышэй. Вось такая з’ява і называецца лістападам. А ці ведаеце вы, чаму восенню адбываецца лістапад? Асноўнае значэнне лістапада – прыстасаванне раслін да зімовай засухі. Ліставыя дрэвы, застаўшыся на зіму ў лістоце, загінулі б ад недахопу вільгаці. Лісце прадстаўляе велізарную паверхню выпарэння для той вільгаці, якая знаходзіцца ў расліне. Напрыклад, за цеплыя месяцы бяроза выпарвае каля сямі тон вады. У цёплы час года гэтыя страты, папаўняюцца прытокам вады з глебы, адкуль яна высмоктваецца каранямі дрэў. Але, калі глеба ахалоджваецца, дзейнасць каранёвай сістэмы спадае.
А цяпер давайце ціхенька паходзім па лесу, паназіраем за лістападам, паслухаем гукі лесу.

3.Вяртанне ў школу. Падводзяцца вынікі экскурсіі. Дзеці абменьваюцца ўражаннямі ад экскурсіі.
Дамашняе заданне: засушыць сабраныя лісцікі; з жалудоў і галінак зрабіць выявы звяроў або птушак.

4.Работа з вучнямі пасля экскурсіі. На ўроках "Чалавек і свет” замацоўваюцца веды, атрыманыя ў час экскурсіі. Праводзіцца гульня "Рассялі па доміках дрэвы і кусты”
На ўроках беларускага чытання пры вывучэнні верша "Восень” вучні апісваюць дрэвы, укладняюць, якія дрэвы і кусты восень "ярка, хораша брыбрала” прачытаўшы верш С. Шушкевіча "Лістапад”, дзеці расказваюць аб прычынах узнікнення лістападу, а пры знаёмстве з творам М.Валошкі "Прыгоды лісціка-карунчыка” можна ўспомніць цікавыя звесткі пра клён.
На ўроках выяўленчага мастацтва дзеці малююць лісцікі тых дрэў, з якімі пазнаёміліся на экскурсіі, а па выніках дамашняга задання складаецца кампазіцыя "На лясных сцяжынках” або аплікацыя па ўяўленню.
 











 

Поиск
Календарь
«  Май 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Copyright MyCorp © 2024
Сделать бесплатный сайт с uCoz